Урад г. Харбіна ў рамках першага Кітайска-расійскага кірмашу правядзе 17 буйных мерапрыемстваў
  2014-06-25 14:34:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад горада Харбін, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Хэйлунцзян / Паўночна-Усходні Кітай /, мае намер у рамках першага Кітайска-расійскага кірмашу, які будзе праходзіць тут з 30 чэрвеня па 4 ліпеня, правесці 17 асноўных мерапрыемстваў. Пра гэта паведаміла на днях мясцовая вядучая штодзённая газета "Харбін жыбао".

Паводле паведамлення, на згаданым кірмашы пройдуць больш за 30 мерапрыемстваў, якія датычацца гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных, культурных, адукацыйных, медыцынскіх і іншых абласцей, за арганізацыю і падрыхтоўку 17 з якіх адказвае Харбін.

У спіс 17 запланаваных мерапрыемстваў увойдуць, галоўным чынам, першы Харбінскі культурна-мастацкі кірмаш, арыентаваны на рынак Расіі, 15-ы Харбінскі кірмаш з элементамі нацыянальнага фальклору і народнага мастацтва, фестываль піва, канцэрты рускіх песень і танцаў, вечар рускіх харавых спеваў і інш.

Нагадаем, што першы кірмаш "Кітай-Расія" з'яўляецца правапераемнікам Харбінскага міжнароднага гандлёва-эканамічнага кірмашу, які ўжо праводзіўся 24 разы. З санкцыі урадаў КНР і РФ ў 2014 годзе ўзровень кірмашу афіцыйна павышаны да Кітайска-расійскага кірмашу, яго арганізатарамі будуць Міністэрства камерцыі КНР, Народны ўрад правінцыі Хэйлунцзян КНР, Міністэрства эканамічнага развіцця РФ і Міністэрства прамысловасці і гандлю РФ. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040