У другой палове дня ў нядзелю ў Токіа мужчына падпаліў сябе ў знак пратэсту супраць намеру прэм'ер-міністра краіны Сіндза Абэ дазволіць права на калектыўную самаабарону.
Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Кіёда Цусін", гэты мужчына на пешаходным мосце побач са станцыяй метро выступіў з прамовай, крытыкуючы Сіндза Абэ. Праз гадзіну ён абліўся бензінам і падпаліў сябе.
Паводле інфармацыі, мужчына атрымаў моцныя апёкі, але не губляў свядомасці па дарозе ў бальніцу.
Пасля таго, як Сіндза Абэ выказаў намер змяніць існуючае тлумачэнне пацыфістской канстытуцыі і зняць забарону з права на калектыўную самаабарону, у Японіі сталі часта адбывацца антываенныя дэманстрацыі. - Р -