olga140702.m4a |
У ліпені Беларусь наведае дэлегацыя культурных дзеячаў Кітая, у складзе якой – мастакі, спевачка і арганізатары выставачных праектаў. У праграме – наведванне Мінска, іншых гарадоў Беларусі, правядзенне экспазіцыі кітайскага мастацтва.
Дарэчы, гэта прыклад таго, як пакрысе ўсё больш актыўна наладжваюцца сувязі паміж беларускімі і кітайскімі творцамі і мастацкімі арганізацыямі. З беларускага боку цікавасць да творчай прасторы Паднябеснай таксама ёсць. Дырэктар дзяржаўнага літаратурнага музея беларускага Песняра Янкі Купалы Алена Ляшковіч узгадала, што кантакты існуюць з пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. А з 2012 года ў музеі стала фарміравацца галерэя партрэтаў знакамітага беларускага літаратара, пачатк якой паклаў кітайскі мастак. Алена Раманаўна наведала Кітай у складзе беларускай дэлегацыі дзеячаў культуры і мастацтва і падзялілася з намі сваім бачаннем будучага супрацоўніцтва.
Вольга Гальпяровіч,
Беларуская служба МРК