Сі Цзіньпін прыбыў у Бразілію для ўдзелу ў 6-м саміце БРІКС
  2014-07-15 16:51:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў у бразільскі горад Форталеза для ўдзелу ў 6-м саміце БРІКС па запрашэнні прэзідэнта Бразіліі Дылмы Роўсэф.

Сі Цзіньпін прыкладна ў 14:05 па мясцовым часе прыбыў на борце спецыяльнага самалёта ў міжнародны аэрапорт Пінту Марцінс у Форталезе. У аэрапорце кітайскага лідара сустракалі высокапастаўленыя прадстаўнікі міністэрства замежных спраў Бразіліі.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што краіны БРІКС з'яўляюцца важнай сілай у міжнародных адносінах і стваральнікам міжнароднай сістэмы. Кітай рашуча падтрымлівае і актыўна ўдзельнічае ў супрацоўніцтве з краінамі БРІКС.

У цяперашні час аднаўленне сусветнай эканомікі па-ранейшаму сутыкаецца са шматлікімі складанымі фактарамі. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што ён і кіраўнікі іншых краін БРІКС разгледзяць пытанні супрацоўніцтва, і далей паглыбяць паразуменне, укладуць яшчэ больш пазітыўнай энергіі ў справу садзейнічання росту сусветнай эканомікі, удасканалення эканамічнага кіравання ў свеце, стымулявання міру і развіцця. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040