Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з Б. Абамам
  2014-07-16 10:14:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак увечары ў бразільскай Форталеза па дамоўленасці правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.

Сі Цзіньпін нагадаў, што ў сакавіку гэтага года ў Гаазе адбылася яго сустрэча з Б.Абамам, падчас якой лідары аднадушна дамовіліся ў далейшым прасоўваць будаўніцтва кітайска-амерыканскіх адносін новага тыпу паміж буйнымі дзяржавамі. У апошні час бакі ажыццявілі інтэнсіўныя кантакты і сумесна спрыялі дасягненню станоўчых вынікаў на шостым раўндзе кітайска-амерыканскага стратэгічнага і эканамічнага дыялогу і на пятым раўндзе кітайска-амерыканскіх кансультацый на высокім узроўні па гуманітарных абменах, што надало новы імпульс развіццю кітайска-амерыканскіх адносін. Сі Цзіньпін станоўча ацэньвае той факт, што прэзідэнт Б. Абама ў накіраванай на адрас дыялогу і кансультацый пісьмовай заяве пацвердзіў, што ЗША вітаюць стабільны, мірны і квітнеючы Кітай і прыкладаюць намаганні да сумеснага з ім будаўніцтва адносін новага тыпу паміж буйнымі дзяржавамі.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай нязменна са стратэгічнай вышыні і з пункту гледжання доўгатэрміновых перспектыў ставіцца да стасункаў з ЗША, а таксама жадае сумесна нястомна прыкладаць намаганні да развіцця кітайска-амерыканскіх адносін новага тыпу паміж буйнымі дзяржавамі. На наступным этапе ўзаемадзеяння бакі павінны і далей рухацца насустрач адно аднаму, спрыяць перамовам па двухбаковай інвестыцыйнай дамове, а таксама ўмацоўваць каардынацыю і ўзаемадзеянне па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, уключаючы пытанне процідзеяння кліматычным зменам, настойваць на пераадоленні рознагалоссяў канструктыўнымі сродкамі на аснове ўзаемапавагі, з тым каб забяспечыць няўхільнае развіццё міждзяржаўных адносін у пазітыўным накірунку.

Б. Абама, у сваю чаргу, адзначыў, што шосты раўнд кітайска-амерыканскага стратэгічнага і эканамічнага дыялогу і пяты раўнд кітайска-амерыканскіх кансультацый на высокім узроўні па гуманітарных абменах прайшлі плённа і паспяхова, што сведчыць пра тое, што краіны прыкладаюць сумесныя намаганні да стварэння бяспечнай і квітнеючай будучыні. Ён пацвердзіў, што ЗША імкнуцца сумесна з Кітаем пабудаваць адносіны новага тыпу паміж буйнымі дзяржавамі, умацаваць дзелавое супрацоўніцтва і канструктыўна кіраваць рознагалоссямі. Вашынгтон спадзяецца, што бакі працягнуць прасоўваць супрацоўніцтва ў галіне гандлю і эканомікі, энергетыкі, кліматычных змяненняў, а таксама па актуальных праблемах рэгіёну. Б. Абама заявіў, што чакае свайго новага візіту ў Пекін у лістападзе для ўдзелу ў нефармальнай нарадзе кіраўнікоў АЦЭС і сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмяняліся думкамі па сітуацыі вакол іранскай ядзернай праблемы. Адзначыўшы, што на перамовах па гэтай праблеме былі дасягнуты зрухі, але ў той жа час ёсьць і нямала цяжкасцяў, якія неабходна пераадолець, Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне на тое, што ўсе бакі зробяць усё магчымае для хутчэйшага дасягнення ўсёабдымнага пагаднення па ёй. Паводле яго слоў, Пекін жадае актывізаваць кантакты і кансультацыі з Вашынгтонам і будзе спрыяць руху усіх бакоў насустрач адно аднаму, каб як мага хутчэй дасягнуць пагаднення, якое дазваляе канчаткова і надзейна вырашыць іранскую ядзерную праблему.

Б. Абама станоўча ацаніў важную і канструктыўную пазіцыю кітайскага боку і выказаў гатоўнасць падтрымаць у гэтай сувязі з ёй кантакты і ўзаемадзеянне.

Бакі таксама правялі абмен думкамі па сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040