Сі Цзіньпін прыняў удзел у дыялогу лідараў краін БРІКС і краін Паўднёвай Амерыкі
  2014-07-18 17:11:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду адбыўся дыялог лідараў краін БРІКС з кіраўнікамі краін Паўднёвай Амерыкі, у якім прынялі ўдзел старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнт Бразіліі Дылма Роўсеф, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Дамодардас Модзі, прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума, прэзідэнт Сурынама Дэзі Баўтэрсе, прэзыдэнт Аргентыны Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер, прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас, прэзідэнт Чылі Мішэль Бачэлет, прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа, прэзідэнт Кааператыўнай Рэспублікі Гаяна Доналд Раматар, прэзідэнт Парагвая Арасіа Картэс, прэзідэнт Перу Альянта Умала, прэзідэнт Уругвая Хасэ Мухіка і прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура.

Лідары абмеркавалі інклюзіўны эканамічны рост і пошук надзейных рашэнняў. Яны таксама абмяняліся думкамі па ўмацаванні супрацоўніцтва паміж краінамі БРІКС і краінамі Паўднёвай Амерыкі.

Выступаючы на гэтым мерапрыемстве, Сі Цзіньпін адзначыў, што краіны БРІКС і дзяржавы Паўднёвай Амерыкі, якія з'яўляюцца краінамі, што развіваюцца і краінамі з фарміруемым рынкам, у цяперашні час застаюцца рухаючай сілай у міжнароднай структуры, таму ім трэба сумесна прасоўваць фарміраванне міжнароднага парадку ў больш справядлівым і рацыянальным накірунку, абараняць правы ўсіх народаў, выбіраць прымальныя для сябе сацыяльную сістэму і шлях развіцця. Важна таксама ўмацоўваць глабальнае эканамічнае кіраванне, прыцягваць увагу міжнароднай супольнасці і падтрымліваць краіны Паўднёвай Амерыкі ў справах устойлівага развіцця і пазбаўлення ад галечы. "Мы павінны спрыяць прамому кантакту паміж рынкамі краін БРІКС і рынкамі краін Паўднёвай Амерыкі, прымаць актыўны ўдзел у будаўніцтве інфраструктуры, распрацоўцы энергарэсурсаў, прамысловым развіцці, праектным фінансаванні ў Паўднёвай Амерыцы, актывізаваць гуманітарныя абмены і ўмацоўваць сяброўства паміж народамі", - сказаў ён.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што гісторыя кантактаў паміж Кітаем і Паўднёвай Амерыкай доўгая, гэты кантынент з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў развіцця супрацоўніцтва Кітая з краінамі, якія развіваюцца. Кітайскі бок мае намер і надалей умацоўваць дружбу і партнёрства і пашыраць супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі.

Іншыя лідары, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, заявілі, што дыялог паміж краінамі БРІКС і краінамі Паўднёвай Амерыкі мае асаблівае значэнне, паколькі забяспечвае платформу для абмену вопытам і планавання будучыні. Бакі маюць велізарны патэнцыял, таму трэба працягваць прасоўваць прагматычнае супрацоўніцтва і стымуляваць рэгіянальную эканамічную інтэграцыю. Краіны Паўднёвай Амерыкі вітаюць стварэнне Новага банка развіцця і Пула валютных рэзерваў БРІКС, спадзеючыся на тое, што гэтыя структуры акажуць фінансавую падтрымку і пашыраць магчымасці кіравання фінансавымі рызыкамі. Лідары краін упэўненыя ў тым, што двухбаковае супрацоўніцтва садзейнічае не толькі іх развіццю, але і дэмакратызацыі міжнародных адносін і забеспячэнню міру, стабільнасці і росквіту на планеце. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040