У аўторак старшыня Камісіі ЕС Жазэ Мануэль Барозу і старшыня Еўрапейскага савета Херман Ван Рампей апублікавалі сумесную заяву, даўшы згоду на тое, каб ЕС увёў шэраг санкцый супраць Расіі, якія тычацца фінансавага, ваеннага і нафтавага сектараў .
У заяве гаворыцца, што новыя меры ўключаюць у сябе абмежаванне доступу дзяржаўных фінансавых органаў Расіі на фінансавы рынак ЕС, увядзенне эмбарга на пастаўкі зброі ў Расію і вываз у РФ тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, якія могуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах, а таксама абмежаванне Расіі ў атрыманні тонкіх тэхналогій, у прыватнасці, у нафтавай галіне.
Новыя санкцыі таксама прадугледжваюць пашырэнне спісу прыватных асоб і кампаній, якія "парушаюць тэрытарыяльную і суверэнную цэласнасць Украіны", адтэрміноўка рэалізацыі ў Расіі новых праектаў па лініі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка / ЕІБ / і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця / ЕБРР /, абмежаванне інвестыцый і гандлю ў Крыму і Севастопалі, а таксама перагляд двухбаковага супрацоўніцтва паміж Расіяй і Еўропай у бок паніжэння ўзроўню супрацоўніцтва.
У заяве таксама адзначаецца, што калі Расія пачне актыўна шукаць варыянт рашэння ўкраінскага крызісу, то ЕС адменіць гэту пастанову аб санкцыях і пойдзе на перамовы або кансультацыі.
Нагадаем, што 17 сакавіка ў сувязі з украінскай праблемай ЕС увёў санкцыі супраць Расіі. 25 ліпеня ЕС абвясціў аб новым раўндзе санкцыйных мер. На працягу больш чым 4 месяцаў у "чорны спіс" увайшлі 87 прыватных асоб і 22 органа і кампаніі Расіі і Украіны. - 0 -