НАТА прыняла рашэнне павялічыць узровень падтрымкі і супрацоўніцтва з Украінай. Пра гэта, як паведаміла прэс-служба Рады, заявіў генеральны сакратар альянсу Андэрс Фог Расмусэн падчас сустрэчы са спікерам Вярхоўнай рады Украіны Аляксандрам Турчынавым.
Паводле даных прэс-службы, генеральны сакратар альянсу выказаў спадзяванне, што саміт Украіна – НАТА, які павінен адбыцца ў верасні, дазволіць зрабіць новыя канкрэтныя крокі ў наладжванні прадуктыўнага супрацоўніцтва двух бакоў. Пры гэтым ён адзначыў, што "Украіна мае патрэбу ў комплексных рэформах, у прыватнасці ў ваеннай галіне, і Вярхоўная рада павінна адыгрываць тут важную ролю".
Пазней на брыфінгу ў Кіеве А.Ф.Расмусэн заявіў, што НАТА не будзе пастаўляць зброю Украіне, але краіны альянсу могуць гэта зрабіць. "Што датычыцца паставак ваеннага абсталявання, гэта не пытанне НАТА. У нашым альянсе пастаўкамі зброі займаецца не НАТА, гэта робяць канкрэтныя краіны. Таму такое пытанне павінна вырашацца ў двухбаковым парадку", – адзначыў ён.
"Паўночнаатлантычны альянс спыняе супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, умацоўвае калектыўную абарону для абароны ўсіх членаў НАТА і прымае рашэнне павялічыць узровень падтрымкі і супрацоўніцтва з Украінай", – паведаміў генеральны сакратар. - Р -