Урачыстая адпраўка вайскоўцаў і тэхнікі Усходняй ваеннай акругі РФ у Кітай адбылася ў горадзе Борзя Забайкальскага краю. У Кітаі расійскія ваенныя возьмуць удзел у міжнародных антытэрарыстычных вучэннях краін-удзельніц ШАС "Мірная місія-2014".
Усяго чыгуначным транспартам будзе дастаўлена каля 900 вайскоўцаў і каля 100 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі. У склад расійскага кантынгенту ўваходзяць мотастралковыя і танкавыя падраздзяленні, батарэя рэактыўных сістэм залпавага агню "Град", самаходная гаўбічная артылерыйская батарэя, мінамётная батарэя, узвод зенітных самаходных установак "Шылка" і ўзвод снайпераў. Апрача таго на тэрыторыю Кітая ў бліжэйшы час зробяць пералёт чатыры самалёты Су-25 і восем верталётаў Мі-8МТ.
Міжнародныя антытэрарыстычныя вучэнні пройдуць на кітайскім палігоне ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія. - Р -