Ваенныя падраздзяленні Кыргызстана, Таджыкістана і Казахстана прыбылі ў Кітай для ўдзелу ў вучэннях "Мірная місія-2014"
  2014-08-13 15:50:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вайсковыя падраздзяленні Кыргызстана, Таджыкістана і Казахстана праз КПП Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (Паўночна-Заходні Кітай) перасяклі мяжу з Кітаем, каб прыняць удзел у сумесных антытэрарыстычных вучэннях "Мірная місія-2014". Пра гэта паведамілі сёння ў Мінабароны КНР.

У 06:00 11 жніўня праз КПП Ілкштан прыбылі больш за 480 афіцэраў і салдат узброеных сіл Кыргызстана. Яны сталі першымі сярод замежных удзельнікаў вучэнняў, хто ўжо перасёк мяжу з Кітаем. У сіньцзянскі горад Кашгар яны прыбылі ў 16 гадзін таго ж дня наземнымі відамі транспарту.

Больш за 280 ваеннаслужачых Таджыкістана прыбылі ў Кашгар на двух ваенна-транспартных самалётах ў 14:00 11 жніўня. Больш за 270 ваеннаслужачых Казахстана ў 8:00 12 жніўня ўвайшлі на тэрыторыю Кітая праз КПП Алашанькоу.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з "Планам супрацоўніцтва Міністэрстваў абароны краін-членаў ШАС на 2014-2015 гг." узброеныя сілы краін-членаў ШАС 24-29 жніўня гэтага года правядуць сумесныя ваенныя антытэрарыстычныя вучэнні "Мірная місія-2014". Манеўры павінны праводзіцца на палігоне Чжужыхэ ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія (Паўночны Кітай). У вучэннях прымуць удзел войскі краін-членаў ШАС - Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана. Агульная колькасць вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вучэннях, дасягне 7000 чалавек.

У цяперашні час больш за 1000 замежных вайскоўцаў сухапутным, паветраным і чыгуначным транспартам перамяшчаюцца да месца прызначэння. Ваенныя падраздзяленні замежных краін павінны прыбыць на палігон Чжужыхэ да 18 жніўня. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040