А. Лукашэнка правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтамі Расіі, Казахстана і Украіны
  2014-08-15 11:33:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На працягу апошніх двух дзён прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтамі Расіі, Казахстана і Украіны. Пра гэта ў чацвер паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Напярэдадні двойчы адбылася тэлефонная размова А. Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі функцыянаванне Еўразійскага эканамічнага саюза ва ўмовах ўвядзення Расіяй эмбарга на шэраг катэгорый замежнай прадукцыі і звязаныя з гэтым пытанні транзіту забароненага грузу праз Беларусь.

Адной з цэнтральных тэм стала ініцыятыва аб правядзенні сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны. Прэзідэнт Беларусі даўно прапанаваў правесці яе ў Мінску, каб абмеркаваць тыя праблемы, якія могуць паўстаць паміж Мытным саюзам / МС / і Украінай у сувязі з падпісаннем Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС і канфрантацыяй, якая там працягваецца.

Тэма будучай сустрэчы таксама абмяркоўвалася ў тэлефоннай размове прэзідэнта Беларусі і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

А. Лукашэнка праінфармаваў сваіх калег аб праведзенай напярэдадні позна вечарам тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Акрамя пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, прэзідэнты Беларусі і Украіны абмеркавалі таксама ўзаемаадносіны Украіны з МС і магчымы фармат, а таксама месца правядзення сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны.

Падчас праведзеных перагавораў прэзідэнты дамовіліся працягнуць актыўныя кантакты па пазначаных актуальных пытаннях. - -0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040