Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка азнаёміўся з вынікамі мадэрнізацыі Бярозаўскай ГРЭС
  2014-08-15 17:18:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чацвер азнаёміўся з вынікамі мадэрнізацыі Бярозаўскай ГРЭС, наведаў энергаблок №7, які быў пабудаваны кітайскай машынабудаўнічай інжынірынгавай карпарацыяй / СМЕС/ і здадзены ў эксплуатацыю ў сакавіку гэтага года. А. Лукашэнка даў высокую ацэнку праекту і выказаў падзяку кітайскай карпарацыі.

Бярозаўская ГРЭС з'яўляецца другой па магутнасці электрастанцыяй Беларусі. Яна забяспечвае электрычнасцю ўсю Брэсцкую вобласць і цяплом - горад Белаазёрск. Электрастанцыя была пабудавана ў 60-х гадах мінулага стагоддзя і сёння складаецца з сямі блокаў.

У канцы 2010 года беларускі ўрад і Эксімбанк Кітая падпісалі пагадненне аб будаўніцтве парагазавай устаноўкі магутнасцю 427 МВт на Бярозаўскай ГРЭС (энергаблока №7). Крэдыт быў выдадзены на ільготных умовах. Кошт праекта ацанілі ў 300-400 млн. долараў. Будаўніцтва пачалося восенню 2011 года. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040