Адраджэнне Шаўковага шляху стане найбольш эфектыўнай эканамічнай інавацыяй – міністр эканомікі Кыргызстана
  2014-08-19 10:43:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адраджэнне Вялікага Шаўковага шляху стане найбольш эфектыўнай антыкрызіснай эканамічнай інавацыяй, моцнай канкурэнтнай перавагай для бізнесу і эканомік краін, якія знаходзяцца ў поясе яго праходжання. Пра гэта на міжнародным эканамічным форуме "Ісык-Куль-2014" заявіў міністр эканомікі Кыргызстана Тэмір Сарыеў.

Ён адзначыў, што ў зоне стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху пражывае каля 3 млрд. чалавек – самы вялікі рынак у свеце з беспрэцэдэнтным патэнцыялам і самай высокай устойлівасцю ўнутранай эканомікі.

Форум сабраў спецыялістаў, прадстаўнікоў улады, бізнесу, грамадскіх арганізацый з Кыргызстана, Казахстана, Расіі і Кітая. На ім разглядаюцца далейшыя перспектывы развіцця і паглыблення гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі, размешчанымі ўздоўж Шаўковага шляху. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040