У Казахстане пачаліся вайсковыя вучэнні КСАР АДКБ "Узаемадзеянне- 2014"
  2014-08-19 10:46:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 жніўня на палігоне "Спаск" у Карагандзінскай вобласці ў цэнтры Казахстана пачаліся вайсковыя вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) Арганізацыі дагавор калектыўнай бяспекі (АДКБ) "Узаемадзеянне-2014".

Агульная колькасць воінскіх кантынгентаў, аператыўных груп і фарміраванняў сіл спецыяльнага прызначэння, што прыцягваюцца з Расіі, Казахстана, Арменіі, Беларусі, Кыргызстана і Таджыкістана складае 3 тыс. чалавек. У ваенных вучэннях задзейнічаны прыкладна 200 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі, каля 30 самалётаў і верталётаў.

Мэтай вучэнняў "Узаемадзеянне-2014" з'яўляецца ўдасканаленне зладжанасці органаў кіравання КСАР АДКБ у падрыхтоўцы баявых дзеянняў і кіраванні войскамі, у тым ліку пры разгортванні кантынгентаў у рэгіёне арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння. Падчас вучэнняў будзе адпрацоўвацца прымяненне воінскіх кантынгентаў і фарміраванняў сіл спецыяльнага прызначэння КСАР АДКБ у Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040