Месцам сустрэчы ў фармаце Украіна – ЕС – Мытны саюз абраны Мінск
  2014-08-20 16:10:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сустрэча ў фармаце Украіна – ЕС – Еўразійская тройка (Беларусь, Казахстан, Расія) пройдзе ў Мінску 26 жніўня. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык пацвердзіў гэту інфармацыю, не ўдакладніўшы дэталі маючай адбыцца сустрэчы. На абмеркаванне плануецца вынесці пытанні, звязаныя з выкананнем Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС, энергетычнай бяспекі і стабілізацыі сітуацыі на Данбасе.

"Пётр Парашэнка падзякаваў Жазэ-Мануэлю Барозу за гатоўнасць накіраваць адначасова трох членаў Еўрапейскай камісіі – такі беспрэцэдэнтны крок з'яўляецца пацвярджэннем салідарнасці і падтрымкі Украіны з боку Еўрапейскага саюза", – адзначана ў паведамленні.

Удзел у сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўжо пацвердзіла яго прэс-служба. У паведамленні адзначана, што ў аўторак адбылася тэлефонная размова беларускага і ўкраінскага прэзідэнтаў, якія "абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-украінскіх адносін". "Па выніках кансультацый кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза і Украіны, якія праходзілі на працягу апошніх некалькіх тыдняў, прынята рашэнне аб правядзенні 26 жніўня ў Мінску сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага Саюза", – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта паведаміла, што "прэзідэнт Украіны падзякаваў прэзідэнту Беларусі за магчымасць правядзення 26 жніўня ў Мінску сустрэчы высокага ўзроўню ў фармаце Украіна – Еўрапейскі Саюз – "Еўразійская тройка".

Прэс-служба Еўракамісіі паведаміла, што запрашэнне на сустрэчу ў Мінску Ж.М.Барозу атрымаў як ад Пуціна, так і ад П.Парашэнкі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040