А. Лукашэнка: Лесакарыстанне неабходна вывесці на стандарты перадавых краін
  2014-08-20 16:11:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лесакарыстанне ў Беларусі да 2015 года павінна выйсці на ўзровень перадавых краін. Такую задачу паставіў у аўторак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр.

У Беларусі лясы займаюць 40 працэнтаў тэрыторыі. Па словах А. Лукашэнкі, гэта здабытак краіны, да якога трэба ставіцца беражліва і з розумам. На жаль, з-за цяжкадаступных участкаў лес перарастае і становіцца непрыдатным для перапрацоўкі. Каб не было страт, трэба выкарыстоўваць вопыт вядзення лясной гаспадаркі іншых краін. Зрабіць гэта неабходна ўжо з наступнага года, а прыкладам можа паслужыць Фінляндыя.

Таксама прэзідэнт Беларусі пацікавіўся, як выкарыстоўваюць лесасыравінныя рэсурсы і даручыў з 1 студзеня 2016 забараніць вываз круглай драўніны на экспарт. У мінулым годзе прыбытак ад продажаў склаў амаль 140 млн. долараў ЗША. Аднак, па словах А. Лукашэнкі, нашмат больш выгодна перапрацоўваць сыравіну ў сябе, а за мяжу прадаваць гатовую прадукцыю. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040