Беларусь і Украіна адмяняюць абмежаванні ва ўзаемным гандлі
  2014-08-20 16:12:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З аўторка Беларусь і Украіна адмяняюць узаемныя бар'еры і вяртаюцца ў зону свабоднага гандлю СНД. Рашэнне дасягнута пасля серыі перамоваў, у тым ліку, на ўзроўні ўрадаў. Пра гэта ў аўторак паведамілі мясцовыя СМІ.

Кіеў адмовіўся ад уведзеных месяц таму загараджальных пошлін на малочную прадукцыю, кандытарскія вырабы, піва і групы прамысловых тавараў з Беларусі. Мінск, у сваю чаргу, адмяніў ліцэнзаванне імпарту некаторых украінскіх тавараў, у прыватнасці, піва, макаронных і кандытарскіх вырабаў, цэменту і шкла.

Такі крок станоўча адаб'ецца на двухбаковым супрацоўніцтве, заявілі ў беларускай амбасадзе ў Кіеве.

"Праведзены шэраг кансультацый. У цяперашні час усе гэтыя моманты адмененыя, як на ўзроўні кабінета міністраў, так і на ўзроўні беларускага ўрада. Усе мытні маюць устаноўкі, цыркуляры аб тым, што ўсё вяртаецца да зоны свабоднага гандлю", - заявіў пасол Беларусі ў Кіеве Валянцін Вялічка на прэс-канферэнцыі ў Кіеве .-- 0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040