У Мінску пройдзе сустрэча ў фармаце Украіна - ЕС - "Еўразійская тройка"
  2014-08-20 16:19:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18-19 жніўня адбыліся тэлефонныя кансультацыі прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі са старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу. Пра гэта ў аўторак паведаміла прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Адной з асноўных тэм абмеркавання стала сустрэча высокага ўзроўню, якая пройдзе 26 жніўня ў Мінску ў фармаце Украіна - ЕС - "Еўразійская тройка" / Беларусь, Казахстан, Расія /. На парадак дня саміту плануецца вынесці пытанні, звязаныя з выкананнем Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС, энергетычнай бяспекай і стабілізацыяй сітуацыі ў Данбасе.

Ж. М. Барозу выказаў гатоўнасць адправіць на будучую сустрэчу адразу трох прадстаўнікоў Еўракамісіі: высокага прадстаўніка ЕС па пытаннях бяспекі і знешняй палітыкі Кэтрын Эштан, віцэ-старшыню Еўракамісіі, камісара па пытаннях энергетыкі Гюнтэра Этынгера і камісара па пытаннях гандлю Карла дэ Гюхта.

П. Парашэнка падзякаваў ЕС за намер прыняць шырокі ўдзел у трохбаковым саміце, дадаўшы, што "такі беспрэцэдэнтны крок з'яўляецца пацвярджэннем салідарнасці і падтрымкі Украіны з боку ЕС". --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040