У Кыргызстане на міжнародным форуме "Ісык-Куль-2014" абмеркаваны пытанні стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху
  2014-08-20 16:39:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кыргызстане на міжнародным форуме "Ісык-Куль-2014" абмеркаваны пытанні стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Удзельнікі форуму абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках прапанаванай старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ініцыятывы па сумесным будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Прадстаўнікі краін-удзельніц форуму прэзентавалі эканамічныя магчымасці сваіх краін і кампаній, інвестыцыйныя праекты. Яны таксама азнаёміліся з прыярытэтнымі напрамкамі міжнароднага і рэгіянальнага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай галіне і інвестыцыйнымі магчымасцямі краін-удзельніц.

Форум, які прайшоў на ўзбярэжжы возера Ісык-Куль 18-19 жніўня, сабраў прадстаўнікоў урадавых арганізацый, бізнес-колаў і дыпламатычных прадстаўніцтваў Кыргызстана, Кітая, Расіі, Казахстана, Бангладэш. Па выніках форуму падпісана Сумеснае камюніке, у якім адзначана важная роля бізнес-сектара для рэалізацыі міжнародных, рэгіянальных і нацыянальных ініцыятыў у розных галінах эканомікі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040