Беларус Я. Цуркін выйграў "золата" на чэмпіянаце Еўропы па плаванні
  2014-08-21 14:17:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларус Яўген Цуркін выйграў "золата" на чэмпіянаце Еўропы па плаванні. Пра гэта ў сераду паведамілі мясцовыя СМІ.

Беларус першынстваваў на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем і падзяліў вышэйшую прыступку п'едэстала разам з французам Фларанам Манаду. Плыўцы паказалі абсалютна ідэнтычны час - 23,00 секунды.

Для зборнай Беларусі гэта першы медаль на гэтым чэмпіянаце Еўропы. У медальным заліку чэмпіянату зборная Беларусі на дадзены момант дзеліць 5-е месца з камандамі Сербіі і Венгрыі, плыўцы якіх таксама па разу падымаліся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару. Лідарства захапілі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, якія маюць 3 "золата", 3 "срэбра" і 3 "бронзы". --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040