Спецпрадстаўнік старшыні КНР Сі Цзіньпіна, намеснік міністра замежных спраў КНР Чжан Есуй прыняў удзел у 3-й Міжнароднай канферэнцыі малых астраўных дзяржаў, якая адбылася ў Самоа. У выступленні на канферэнцыі ён заклікаў міжнародную супольнасць сумесна дапамагчы малым астраўным дзяржавам рэалізаваць устойлівае развіццё.
Чжан Есуй паведаміў, што садзейнічанне ўстойліваму развіццю малых астраўных дзяржаў тычыцца не толькі іх выгоды, але і закранае карысць усяго чалавецтва і глабальную будучыню.
Чжан Есуй паведаміў, што Кітай суперажывае цяжкасцям развіцця астраўных дзяржаў, мае намер працягваць паглыбленне адносін супрацоўніцтва з гэтымі краінамі, каб за кошт практычных дзеянняў стаць для іх шчырым, даўнім і надзейным партнёрам.
Міжнародная канферэнцыя малых астраўных дзяржаў, якія развіваюцца, праводзіцца па ініцыятыве ААН, яе мэтай з'яўляецца садзейнічанне рэалізацыі ўстойлівага развіцця ў малых астраўных дзяржавах. У цяперашняй канферэнцыі прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаў, урадаў і прадстаўнікі 76 краін і тэрыторый свету, плануецца прыняцце дакумента па выніках канферэнцыі. - 0--