Сі Цзіньпін пацвердзіў прыхільнасць курсу "адна дзяржава – два лады" і Асноўнаму закону аб САР Сянган
  2014-09-23 10:13:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральны ўрад будзе нязменна і цвёрда прытрымлівацца курсу "адна дзяржава – два лады" і Асноўнага закона аб САР Сянган, будзе ў адпаведнасці з законам аказваць Сянгану падтрымку ў дэмакратычным развіцці і абараняць росквіт і стабільнасць Сянгана, запэўніў старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з дэлегацыяй дзелавых і спецыяльных колаў САР Сянган на чале з Дун Цзяньхуа.

Старшыня КНР падкрэсліў, што "адна дзяржава – два лады" – асноўная дзяржаўная палітыка Кітая. Палітычны курс ЦК КПК у дачыненні да Сянгана не змяніўся і не падлягае змене, канстатаваў Сі Цзіньпін.

Кітайскі лідар спадзяецца на сумесныя намаганні розных колаў грамадства Сянгана ў пабудове яшчэ больш прыгожай будучыні для САР. Сі Цзіньпін заклікае ўнесці больш значны ўклад у мадэрнізацыю краіны і вялікае адраджэнне кітайскай нацыі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040