14 кастрычніка Беларусь адзначыла Дзень маці. Са святам жанчын краіны павіншаваў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў Беларусі.
Урачыстасці прайшлі па ўсёй краіне. На прыём у Савет Міністраў прыехалі маці з усіх рэгіёнаў краіны. Як адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, у мінулым годзе ўпершыню за 20 гадоў спынілася падзенне колькасці насельніцтва, і сёлета ёсць усе шансы выйсці на натуральны прырост. За першыя шэсць месяцаў у Беларусі нарадзілася больш маленькіх беларусаў, чым за той жа перыяд 2013 года.
Да віншаванняў віцэ-прэм'ера далучылася і жаночая частка беларускага ўрада – міністр працы і сацыяльнай абароны і міністр інфармацыі, а таксама кіраўнік Беларускага саюза жанчын. - Р -