Кітай надаў стратэгічнае значэнне развіццю фізічнай культуры і спорту
  2014-10-21 10:46:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР абнародаваў "Прапановы аб паскарэнні развіцця спартыўнай галіны і стымуляванні спажывання спартыўных тавараў і паслуг". Мэта дакумента – фарміраванне атмасферы падтрымкі спорту і наданне стратэгічнага значэння ўсенароднаму плану заняткаў фізкультурай і спортам.

Згодна з дакументам, да 2025 года неабходна давесці плошчу спартыўных пляцовак на душу насельніцтва да 2 кв. метраў, значна павысіць узровень ведаў грамадзян аб занятках фізкультурай і спортам і спажыванні спартыўных тавараў і паслуг, павялічыць іх выдаткі на заняткі спортам, давесці колькасць людзей, якія рэгулярна займаюцца фізкультурай і спортам, да 500 млн. чалавек, стварыць грамадскія спартыўныя паслугі, якія ахопліваюць усе катэгорыі і групы насельніцтва.

Дакумент прадугледжвае ўдасканаленне спартыўнай інфраструктуры. У гэтым напрамку акцэнт трэба зрабіць на будаўніцтве сярэдніх і малых спартыўных аб'ектаў, аздараўленча-спартыўных цэнтраў, адкрытых шматфункцыянальных спартыўных пляцовак, пешаходных дарожак, а таксама рэканструкцыі старых завадскіх цэхаў, складоў, гандлёвых цэнтраў для ўзвядзення спартыўных аб'ектаў.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік да падтрымкі папулярных сярод насельніцтва відаў спорту, такіх як аздараўленчы бег, язда на веласіпедзе, водныя віды спорту, альпінізм і скалалажанне, стралковы спорт і стральба з лука, верхавая язда, авіяцыйны спорт і экстрэмальны спорт. Мясцовыя органы ўлады павінны заахвочваць развіццё такіх традыцыйных відаў спорту, як баявое мастацтва Ушу, веславанне на драконавых чаўнах, танцы драконаў і львоў.

Дакумент таксама звяртае асаблівую ўвагу на здароўе падрастаючага пакалення, падкрэсліваючы, што школы павінны выдзяляць не менш за гадзіну кожны дзень у раскладзе урокаў для заняткаў фізкультурай. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040