У нацыянальным канферэнц-цэнтры і ў Міжнародным цэнтры выстаў і канферэнцый прыгарада Пекіна Хуайжоу паралельна пачаліся антытэрарыстычныя вучэнні.
Паводле слоў прадстаўніка пекінскай паліцыі, яны праводзіліся ў рэальным месцы, рэальнай сітуацыі і былі накіраваны на праверку гатоўнасці розных ведамстваў і падраздзяленняў паліцыі да экстранага рэагаванні на тэрарыстычныя пагрозы, а таксама іх здольнасць да сумеснага вядзення бою. Вучэнні арганізаваны напярэдадні сустрэчы АЦЭС.
Прадстаўнік пекінскай паліцыі адзначыў, што вучэнні паказалі здольнасць і ўзровень падрыхтоўкі сталічных ведамстваў да рэагавання на тэракты. Зараз работа па забеспячэнні правядзення саміту АЦЭС уступіла ў практычную стадыю, пекінская паліцыя ў адпаведнасці з самымі высокімі стандартамі гарантавана зможа падтрымаць бяспеку маючага адбыцца саміту. - Р -