Кітай і Чэхія створаць у правінцыі Сычуань тэхнапарк, які будзе займацца асваеннем і вытворчасцю прыродаахоўнай прадукцыі для барацьбы са смогам і для аховы навакольнага асяроддзя.
Паводле дамовы, падпісанай прадстаўнікамі кампаній Кітая і Чэхіі на гандлёва-эканамічным форуме, агульныя капіталаўкладанні ў Кітайска-чэшскі парк перадавых прыродаахоўных тэхналогій перавысяць 2,5 млрд. юаняў. У тэхнапарку будуць выкарыстаны чэшскія тэхналогіі, якія спрыяюць вырашэнню праблем забруджвання навакольнага асяроддзя.
Як плануецца, да канца 2014 года Кітай павінен завяршыць падрыхтоўку да запазычання чэшскіх тэхналогій, а да канца 2016-га ўсе капіталаўкладанні павінны быць накіраваны ў тэхнапарк. - Р -