У Пекіне прайшоў форум ААН па энергаэфектыўным асвятленні
  2014-11-12 14:40:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Форум ААН па энергаэфектыўным асвятленні, арганізаваны Праграмай ААН па навакольным асяроддзі, прайшоў у Пекіне.

Палітычныя дзеячы і спецыялісты, якія прынялі ўдзел у форуме, прыйшлі да адзінства меркаванняў і пагадзіліся паскорыць прымяненне перадавых асвятляльных тэхналогій з мэтай скарачэння выкідаў парніковых газаў, а таксама паляпшэння жыцця і сродкаў існавання мільёнаў людзей, для якіх зараз недаступна чыстае, надзейнае асвятленне.

На форуме прысутнічалі 200 прадстаўнікоў энергетычнай галіны, вытворцаў першакласнага асвятляльнага абсталявання, банкаў, фінансавых структур і міжнародных арганізацый з 60 краін.

Як паведамляецца, прымяненне энергаэфектыўнага асвятлення ва ўсіх прамысловых структурах дазволіць значна скараціць спажыванне энергіі. Шырокае выкарыстанне энергаэфектыўных лямпаў і асвятляльнага абсталявання на прадпрыемствах дасць магчымасць штогод эканоміць больш за 120 млрд. долараў, якія расходуюцца светам на электраэнергію. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040