Пачата правядзенне 3-га раўнда інспекцыйных работ ЦК КПК за гэты год
  2014-11-25 14:42:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адпаведнасці з адзіным распараджэннем ЦК КПК на днях 6-я інспекцыйная група ЦК КПК прыступіла да інспекцыйнай працы ў Кітайскай нафтахімічнай карпарацыі "Сінапэк груп", была праведзена ўстановачная нарада па інспекцыйнай працы. Гэта паклала пачатак правядзенню 3-га раўнда інспекцыйных работ ЦК КПК у гэтым годзе.

Інспекцыйная група будзе працаваць у "Сінапэк груп" 1 месяц, на гэты час будзе арганізаваны спецыяльны дзяжурны тэлефон і спецыяльная паштовая скрыня для разгляду лістоў, званкоў з нагоды праблем, якія тычацца кіраўніцтва "Сінапэк груп", ніжэйстаячага кіраўніцтва, а таксама кіраўнікоў і кадраў, якія займаюць важныя пасады, упор будзе зроблены на паведамленнях і водгуках аб фарміраванні партыйнага стылю працы і непадкупнасці, пра тое, як рэалізуецца дух "правілаў з васьмі пунктаў" ЦК КПК, на выкананні палітычнай дысцыпліны, а таксама пра адбор і прызначэнні кадраў.

У адпаведнасці з рашэннем ЦК КПК у гэтым годзе падчас трэцяга раўнда інспекцый будуць праведзены праверкі 13 структур, уключаючы міністэрства культуры, міністэрства навакольнага асяроддзя, Кітайскую асацыяцыю навукі і тэхнікі, Усекітайскую асацыяцыю прамыслоўцаў і гандляроў, Міжнароднае радыё Кітая, паўднёвакітайскія авіялініі, Кітайскую карабельную прамысловую кампанію і г.д. У бліжэйшы час інспекцыйныя групы прыбудуць у гэтыя структуры і правядуць ўсталявальныя пасяджэнні.

Згодна са Статутам КПК, ЦК КПК, а таксама камітэта КПК правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання рэалізуюць сістэму інспекцый. Пасля 18-га з'езда КПК інспекцыйныя групы ЦК ужо правялі чатыры раўнды праверак, якія закранулі 31 правінцыі, аўтаномныя раёны і гарады цэнтральнага падпарадкавання, а таксама Сіньцзянскі вытворча-будаўнічы корпус, 7 цэнтральных устаноў, 6 прадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання і дзвюх ВНУ, былі выяўленыя праблемы з некаторымі кіраўнікамі і кадрамі, а таксама вострыя пытанні. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040