У панядзелак у штаб-кватэры ААН адбылося пасяджэнне, прысвечанае Міжнароднаму дню салідарнасці з палестынскім народам. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму да адкрыцця пасяджэння.
У віншаванні Сі Цзіньпін адзначыў, што гісторыя паказала, што ваенная сіла не можа стварыць мір, і перамовы з'яўляюцца адзіным спосабам ўрэгулявання рознагалоссяў. Кітай шчыра спадзяецца, што Палестына і Ізраіль у самыя кароткія тэрміны адновяць перамовы, дадуць усталяванню міру яшчэ адзін шанс і прынясуць спакой у жыццё народаў.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай няўхільна і цвёрда падтрымлівае справядлівую справу палестынцаў па аднаўленні законных правоў нацыі. Дасягненне міру паміж Палестынай і Ізраілем з'яўляецца агульнай марай усяго свету. Кітай мае намер разам з міжнароднай супольнасцю прыкладаць нястомныя намаганні для рэалізацыі гэтай мэты.