Кітай выдасць фінансавыя прэміі для будаўніцтва станцый падзарадкі гарадам, якія прасоўваюць аўтамабілі на новых энерганосьбітах
  2014-11-27 14:15:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамлення міністэрства фінансаў КНР, цэнтральнае фінансавае ведамства выдзеліць сродкі гарадам і гарадскім агламерацыям, якія прасоўваюць аўтамабілі на новых энерганосьбітах, у якасці прэміі на будаўніцтва аб'ектаў для падзарадкі гэтага транспарту. У адпаведнасці з абвешчанымі памерамі прэмій гарады, у якіх у наступным годзе з'явіцца звыш 25 тысяч аўтамабіляў на новых энерганосьбітах, змогуць атрымаць прэміі звыш 100 млн. юаняў.

Згодна з сумесна апублікаваным міністэрствам фінансаў, міністэрствам навукі і тэхнікі, міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі, а таксама Дзяржкамітэтам па справах развіцця і рэформаў Паведамленнем пра прэміі, гэтыя грашовыя ўзнагароджанні нацэлены на паскарэнне будаўніцтва аб'ектаў для падзарадкі такіх аўтамабіляў, садзейнічанне ўстойліваму развіццю індустрыі аўтамабіляў на новых энерганосьбітах.

Згодна з паведамленнем, у Пекіне, Цяньцзіне, правінцыі Хэбэй, раёнах дэльт Янцзы і Чжуцзяна, іншых гарадах і гарадскіх агламерацыя, дзе прымаюцца ўзмоцненыя меры па барацьбе з забруджваннем паветра, у 2013 годзе колькасць аўтамабіляў на новых энерганосьбітах павінна была быць не менш за 2500 стандартных машын, ў 2014 годзе - не менш за 5000, у 2015 - не менш за 10 тыс.

Цэнтральнае фінансавае ведамства згодна з колькасцю аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі па гадах выдзеліць адпаведным гарадам прэміяльныя сродкі на будаўніцтва аб'ектаў падзарадкі. Канкрэтны аб'ём прэмій, напрыклад, у 2015 годзе, складзе за ад 10 тыс. аўтамабіляў / у тым ліку 10 тыс. / да 15 тыс аўтамабіляў - 50 млн. юаняў; за ад 15 тыс. / ўключна / да 20 тыс - 70 млн юаняў; за ад 20 тыс. / ўключна / да 25 тыс. - 90 млн юаняў; за ад 25 тыс / уключна / - 120 млн. юаняў.

Паводле паведамленняў, палітыка па выплаце прэмій праводзіцца ў 2013-2015 гадах, пасля 2016 міністэрства фінансаў і іншыя ведамствы ў залежнасці ад маштабаў распаўсюджвання і ўкаранення аўтамабіляў на новых энерганосьбітах і сабекошту будаўніцтва і эксплуатацыі аб'ектаў для іх падзарадкі ўнясуць змены ў палітыку выплаты прэмій. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040