Віцэ-прэзідэнт Ірака Нуры аль-Малікі ў аўторак у сталіцы Лівана Бейруце заклікаў арабскія краіны да ўзгаднення пазіцый і аб'яднання намаганняў у сумеснай барацьбе з тэрарызмам.
Н. аль-Малікі ў другой палове дня правёў сустрэчу са спікерам парламента Лівана Набіхам Бэры і па яе выніках паведаміў СМІ, што яны абмеркавалі галоўным чынам сітуацыі ў Іраку, Сірыі і Ліване, асабліва пагрозу гэтым краінам і рэгіёну ў цэлым з боку тэрарызму. Ён адзначыў, што бакі прытрымліваюцца адзінага погляду па пытанні барацьбы з тэрарызмам і выступаюць за прыкладанне намаганняў па ліквідацыі пагрозы тэрарызму рэгіёну.
Ён падкрэсліў, што арабскія краіны павінны займаць адзіную пазіцыю адносна барацьбы з тэрарызмам і сумесна процідзейнічаць пагрозе з боку групоўкі "Ісламская дзяржава" і іншых тэрарыстычных арганізацый. Ён таксама заклікаў усе краіны свету да сумесных антытэрарыстычных дзеянняў.
Н. аль-Малікі 29 лістапада ўвечары прыбыў у Бейрут. Ён таксама сустрэўся з ліванскімі чыноўнікамі і генеральным сакратаром руху "Хезбалах" шэйхам Хасанам Насрулой. --0--