У Пекіне адбыліся канферэнцыя па праграме ІА Сіньхуа "Новы Шаўковы шлях. Новая мара" і сімпозіум па міжнародным распаўсюджванні інфармацыі аб Шаўковым шляху
  2014-12-04 14:00:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кітайскай сталіцы прайшлі канферэнцыя па падвядзенні вынікаў праграмы інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа пад назвай "Новы Шаўковы шлях. Новая мара" і сімпозіум па міжнародным распаўсюджванні інфармацыі аб Шаўковым шляху.

На мерапрыемства сабраліся спецыялісты і навукоўцы з міністэрства замежных спраў КНР, Аддзела міжнародных сувязяў ЦК КПК, Дзяржаўнай канцылярыі Інтэрнэт-інфармацыі КНР і Цэнтра па вывучэнні праблем развіцця пры Дзяржсавеце КНР, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў краін, якія прылягаюць да Шаўковага шляху. Людзі, якія сабраліся, абмеркавалі шляхі садзейнічання фарміраванню і развіццю эканамічнага пояса Шаўковага шляху і ўзмацнення міжнароднага распаўсюджвання інфармацыі аб Шаўковым шляху.

У сваёй прамове член партыйнай групы інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа, намеснік галоўнага рэдактара Сіньхуа Пэн Шуцзе падкрэсліў, што СМІ з'яўляюцца летапісцамі, сведкамі і рухаючай сілай сваёй эпохі. Сумеснае фарміраванне эканамічнага пояса Шаўковага шляху прадаставіла каштоўны шанс ключавым кітайскім СМІ па ўзмацненні магчымасцяў у сферы міжнароднага распаўсюджвання інфармацыі. Лідзіруючым кітайскім СМІ неабходна быць гатовымі ўзяць на сябе адказнасць за новае правільнае асвятленне Шаўковага шляху, фарміраванне яго бліскучага вобразу і рэалізацыю новай мары Шаўковага шляху. Пэн Шуцзе ў гэтым кантэксце спаслаўся на прыклад праграмы "Новы Шаўковы шлях. Новая мара": Сіньхуа ў якасці афіцыйнага інфармацыйнага агенцтва Кітая абавязана належным чынам выконваць ролю акна, моста і яднаючага звяна, каб распавядаць усяму свету аб сітуацыі на Шаўковым шляху.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін ў верасні 2013 года падчас важнага выступлення ў казахстанскім Назарбаеў Універсітэце выступіў са стратэгічнай ініцыятывай па сумесным фарміраванні эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Пазней, у кастрычніку таго ж года, кітайскі лідар у рамках выстуления ў парламенце Інданэзіі анансаваў ініцыятыву аб фарміраванні марскога Шаўковага шляху 21- га стагоддзя.

Інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа сёлета запусціла праграму "Новы Шаўковы шлях. Новая мара". Дэлегацыя журналістаў Сіньхуа ў чэрвені адправілася з Сіаня (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай) у падарожжа па ўсім Шаўковым шляху. Карэспандэнты паслядоўна наведалі некалькі дзясяткаў гарадоў у правінцыях Шэньсі і Ганьсу / Паўночна-Заходні Кітай /, Нінся-Хуэйскім і Сіньцзян-Уйгурскім АР (Паўночна-Заходні Кітай), Казахстане, Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі. На пераадоленне маршруту агульнай працягласцю звыш 20 тыс. км спатрэбілася 55 дзён. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040