МЗС КНР: "Ініцыятыва Лімы" даволі збалансаваная, у асноўным задавальняе патрабаванням краін, якія развіваюцца
  2014-12-16 10:26:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Цінь Ган паведаміў, што "Ініцыятыва Лімы па кліматычных дзеяннях" з'яўляецца дасягнутым на аснове кампрамісу ўсіх бакоў даволі збалансаваным вынікам, які ў асноўным задавальняе патрабаванням краін, якія развіваюцца.

Цінь Ган адзначыў, што на канферэнцыі па кліматычных зменах у Ліме была прынята "Ініцыятыва Лімы па кліматычных дзеяннях", дасягнуты пазітыўныя зрухі па асноўных элементах праекта пагаднення 2015 года, інфармацыйных патрабаваннях да "самастойнага вызначэнні краінамі свайго ўкладу"; быў паспяхова закладзены падмурак для канферэнцыі ў Парыжы.

Цінь Ган паведаміў, што Кітай прыкладаў актыўныя намаганні для садзейнічання дасягненню вынікаў канферэнцыі. Напярэдадні канферэнцыі ў Ліме Кітай і ЗША абвясцілі аб сваіх мэтах па барацьбе з кліматычнымі зменамі пасля 2020 года, стварылі пазітыўную палітычную атмасферу для канферэнцыі. Падчас канферэнцыі кітайская дэлегацыя, кіруючыся рацыянальным, прагматычным і канструктыўным падыходам, ажыццяўляла з усімі бакамі дыялог і каардынацыю, зрабіла важны ўклад у дасягнутыя на канферэнцыі поспехі. Кітай будзе працягваць у адпаведнасці з прынцыпамі "агульнай, але дыферэнцыраванай адказнасці", справядлівасці і ўласных магчымасцяў сумесна з усімі бакамі садзейнічаць своечасоваму дасягненню на міжнародных перамовах па клімаце новага пагаднення, фарміраваць сістэму глабальнага кліматычнага кіравання на аснове супрацоўніцтва. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040