Рубель усталяваў рэкорд унутрыдзённага падзення з 1999 года. Пра гэта сведчыць інфармацыя тэрмінала Blomberg.
У адносінах да долара расійская валюта патаннела на 5,22 рубля ў параўнанні з узроўнем папярэдняга закрыцця, да 63,4 рубля. У адносінах да еўра рубель упаў на 6,53 рубля да 78,81 рубля.
Папярэдні "антырэкорд" быў усталяваны 31 сакавіка 1999 г., калі рубель на фоне глабальнага эканамічнага крызісу патаннеў да долара на 6,43 рубля /с 20,62 да 27,05 рубля /, да еўра - на 9,3 рубля / с 17, 47 да 26,77 рубля /.
Нагадаем, што Банк Расіі да 11 снежня ўжо сем разоў прадаваў валюту для стабілізацыі курсу. За 11 каляндарных дзён ЦБ РФ прадаў 5,958 млрд. долараў. --0--