Другая група кітайскіх медыцынскіх інструктараў прыбыла раніцай 21 снежня па мясцовым часе ў Сьера-Леонэ для аказання гэтай краіне дапамогі ў барацьбе з гемарагічнай ліхаманкай Эбола. Разам з першай групай яны правядуць курсы падрыхтоўкі па грамадскай санітарыі для больш за 4 тыс. мясцовых медыцынскіх работнікаў і камунальных служачых.
Другая група кітайскіх інструктараў складаецца з 14 спецыялістаў па прафілактыцы інфекцыйных захворванняў, эпідэміялогіі, клінічнай медыцыне і іншых галінах, гэтыя спецыялісты маюць багаты вопыт.
Паводле паведамленняў, пасля таго, як у пачатку лістапада першая група кітайскіх інструктараў прыступіла да працы, яна ўжо навучыла 2374 мясцовых медыцынскіх работнікаў і камунальных служачых, падрыхтоўкай ахоплены ўсе гарадскія раёны сталіцы Сьера-Леонэ, дзе эпідэміялагічная сітуацыя з'яўляецца найбольш сур'ёзнай.
Акрамя Сьера-Леонэ, Кітай таксама накіраваў спецыялістаў па кантролі захворванняў у Ліберыю, Гвінею, Малі, Гану, Бенін, Тога, Сенегал, Гвінею-Бісау і іншыя афрыканскія краіны для падрыхтоўкі мясцовых спецыялістаў для барацьбы з эпідэміяй Эболы. --0--