Лі Кэцян правёў тэлефонную размову з А. Меркель
  2014-12-24 17:03:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння ў другой палове дня правёў тэлефонную размову з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін павіншавалі адзін аднаго з надыходзячым Новым годам. Лі Кэцян заявіў, што наступны год будзе Годам інавацыйнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Германіяй, бакі таксама правядуць такія важныя мерапрыемствы, як фінансавы дыялог на высокім узроўні, стратэгічны дыялог па знешніх сувязях і бяспецы. Лі Кэцян выказаў спадзяванне, што ў сувязі з гэтым міждзяржаўныя адносіны атрымаюць новае развіццё.

Лі Кэцян распавёў аб трэцяй сустрэчы кіраўнікоў Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Белградзе, адзначыўшы, што супрацоўніцтва Кітая з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з'яўляецца неад'емнай часткай кітайска-еўрапейскіх адносін. Адпаведнае супрацоўніцтва будзе развівацца ў рамках стандартаў Еўрасаюза і прававых нормаў і будзе спрыяльным для збалансаванага развіцця краін ЕС і працэсу інтэграцыі ў ЕС.

А.Меркель падзякавала Кітаю за падтрымку ў правядзенні маючага адбыцца Гановерскага кірмашу і адзначыла, што Германія паважае мадэль развіцця супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Германія мае намер працягваць адыгрываць актыўную стымулюючую ролю ў развіцці адносін паміж ЕС і Кітаем. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040