Шэньчжэнь абмяжоўвае куплю аўтамабіляў з мэтай скарачэння затораў
  2014-12-30 16:29:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады горада Шэньчжэнь (прав. Гуандун, Паўднёвы Кітай) паведамілі аб увядзенні абмежаванняў на куплю аўтамабіляў, якія запатрабуюць ад патэнцыяльных пакупнікоў удзелу ў аўкцыёнах і латарэях для атрымання новых рэгістрацыйных нумароў.

Пачынаючы з 18 гадзін панядзелка для горада штогод будзе выпускацца 100 тыс. новых рэгістрацыйных нумароў, у тым ліку 20 тыс. нумароў, прызначаных для электрамабіляў, паведаміў намеснік дырэктара Шэньчжэнскай камісіі па справах дарожнага руху і транспарту Чэнь Хуэйган.

Колькасць новых рэгістрацыйных нумароў можа быць пасля скарэктавана ў адпаведнасці з транспартнымі магчымасцямі дарог і сітуацыяй з забруджваннем паветра. Палова гэтых нумароў будзе раздадзена з дапамогай латарэі, іншая палова – праз аўкцыён, растлумачыў ён.

Шэньчжэнь, які мяжуе з Сянганам, услед за Пекінам, Шанхаем, Гуанчжоу, Цяньцзінем, Шыцзячжуанам і Ханчжоу стаў восьмым кітайскім горадам, які ўвёў абмежаванні на куплю аўтамабіляў у мэтах барацьбы з дарожнымі пробкамі і забруджваннем атмасферы. Зараз у Шэньчжэне налічваецца больш за 3,1 млн. транспартных сродкаў, да 2016 года іх колькасць, як чакаецца, вырасце да 4 млн., што павялічыць сярэднюю працягласць вячэрніх затораў з 55 хвілін у бягучым годзе да 92 хвілін у 2016 годзе, гаворыцца ў паведамленні муніцыпальнага ўрада.

Мясцовыя жыхары ў паніцы кінуліся купляць аўтамабілі ў панядзелак увечары, аднак не паспелі, паколькі дарожная паліцыя іх апярэдзіла. Людзі патрабавалі пусціць іх у цэнтры продажу аўтамабіляў, бо яны ўжо, маўляў, замовілі машыны, і казалі, што нечаканыя абмежаванні – гэта дзікунства. Як жыхары горада яны спадзяюцца, што маючыя адбыцца латарэя і аўкцыён будуць справядлівымі.

Дэцэнтралізацыя адукацыйных і медыцынскіх цэнтраў разам з аднаўленнем раўнавагі ў прамысловай структуры з'яўляюцца больш дзейснымі мерапрыемствамі па барацьбе з перагружанасцю дарог, чым абмежаванне куплі аўтамабіляў, лічыць Чжан Гохуа, прадстаўнік даследчага цэнтра камітэта КПК Шанхая. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040