Кітай заклікае ЗША строга выконваць палітыку адзінага Кітая і прынцыпы трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке, абачліва і належным чынам падыходзіць да пытанняў, звязаных з Тайванем.
Пра гэта ў панядзелак на чарговай прэс-канферэнцыі заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін, каментуючы паведамленне аб тым, што 1 студзеня ў "эканамічным і культурным прадстаўніцтве" Тайваня ў ЗША адбылася цырымонія ўзняцця сцяга.
"Мы выступаем катэгарычна супраць правядзення прадстаўніцтвам тайваньскай адміністрацыі ў Злучаных Штатах так званай цырымоніі "узняцця сцяга" і зрабілі амерыканскаму боку сур'ёзную заўвагу з гэтай нагоды", - адзначыла Хуа Чуньін.
Кітай заклікае Амерыку прадухіліць паўтарэнне падобных падзей, падкрэсліла кітайскі дыпламат. 0-