У Кітаі расце спажыванне інфармацыйных прадуктаў і паслуг
  2015-01-28 14:17:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб'ём спажывання інфармацыйных прадуктаў і паслуг у Кітаі ў 2014 годзе вырас у параўнанні з папярэднім годам на 18 працэнтаў - да 2,8 трлн. юаняў / 458 млрд. дол. ЗША /. Такія лічбы назваў намеснік міністра прамысловасці і інфарматызацыі Маа Вэймінь.

"Інфармацыйнае" спажыванне пачало іграць больш прыкметную ролю ў забеспячэнні эканамічнага росту, канстатаваў ён на прэс-канферэнцыі ў Пекіне.

Паводле яго звестак, аб'ём транзакцый электроннай камерцыі за 2014 склаў 12 трлн. юаняў, пры павелічэнні на 20 працэнтаў. У прыватнасці, аб'ём рознічных онлайн-продажаў узрос на 41 прац. да 2,6 трлн. юаняў.

Колькасць карыстальнікаў 4G у краіне перавысіла 90 млн. да канца снежня мінулага года, ужо праз год пасля таго, як тройка найбуйнейшых нацыянальных аператараў - "Чайна Мабайл", "Чайна Тэлеком" і "Чайна Юніком" - атрымала ліцэнзіі на вядзенне падобных аперацый, дадаў намеснік міністра. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040