У Цэнтральным Кітаі ўводзіцца 72-гадзінны бязвізавы рэжым для замежнікаў
  2015-02-02 16:39:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

72-гадзінны бязвізавы рэжым для замежнікаў уводзіцца ў адміністрацыйным цэнтры цэнтральнай кітайскай правінцыі Хубэй – горадзе Ухань з пачатку сакавіка. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.

У адпаведнасці з новым рэжымам замежнікі могуць знаходзіцца ва Ухане без кітайскай візы на працягу 72 гадзін, калі яны накіроўваюцца ў трэцюю краіну або рэгіён транзітам праз Уханскі міжнародны аэрапорт "Цяньхэ", у якім зараз дзейнічае 24-гадзінны бязвізавы рэжым, згодна з якім замежнікі могуць знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорта без афармлення візы на працягу сутак.

Ухань стане дзявятым кітайскім горадам з 72-гадзінным бязвізавым рэжымам услед за Пекінам, Шанхаем, Гуанчжоу, Чуньцінам, Чэнду, Далянем, Шэньянам і Сіанем. Такая палітыка накіравана на спрашчэнне міжнароднага доступу ў горад.

Паводле інфармацыі правінцыйнага ўпраўлення па справах турызму, турыстычныя агенцтвы распрацоўваюць планы і спецыяльныя паслугі ў сувязі з чаканым павелічэннем турыстычнага патоку.

Сёлета плануецца адкрыць новыя прамыя авіярэйсы паміж Уханем і Мельбурнам, Чыкага і Дубаем, паведамілі ў аэрапорце "ЦяньхэЦ, які абслугоўвае 31 унутраны і міжнародны рэйс. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040