Кітайскія чыгункі пераведзены на асаблівы рэжым работы
  2015-02-06 15:14:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія чыгункі пераведзены на асаблівы рэжым работы ў сувязі з набліжэннем свята кітайскага Новага года па месячным календары.

Даныя Кітайскай карпарацыі чыгунак паказваюць, што ўжо ў сераду чыгункамі па ўсёй краіне было перавезена 5,77 млн. чалавек.

Нягледзячы на тое, што сёлета традыцыйнае кітайскае свята Чуньцзе выпадае на 19 лютага, рэзкі рост аб'ёму пасажырапатоку, звязаны з масавымі пераездамі кітайцаў, адзначаны ўжо 4 лютага. Пачынаючы з гэтай даты, на працягу 40 дзён у Кітаі дзейнічае асаблівы рэжым транспартных перавозак пасажыраў.

У параўнанні з авіяцыяй і аўтамабільным транспартам, кітайцы аддаюць перавагу чыгункам, улічваючы параўнальна нізкі кошт білетаў і высокую ступень бяспекі, а таксама іх хуткасць. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040