У Кітаі агульнанацыянальныя вакацыі падыходзяць да канца, транспартная сістэма перавозіць чарговую хвалю пасажыраў
  2015-02-24 17:00:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

23 лютага, у перадапошні дзень агульнанацыянальных тыдневых вакацый з нагоды галоўнага свята Кітая -- Чуньцзе /Новы год па месяцовым календары/, значна павялічылася нагрузка на чыгуначны і аўтадарожны транспарт краіны. У панядзелак на маршруты выйшлі 586 дадатковых цягнікоў. Чакаецца, што чыгуначным транспартам краіны скарыстаюцца 8,5 млн. чалавек.

Пасажырскія перавозкі таксама будуць выконваць каля 800 тыс. буйных і сярэдніх аўтобусаў агульнай умяшчальнасцю 57,77 млн. чалавек.

Паводле паведамлення прадстаўніка Кітайскай чыгуначнай карпарацыі, дзякуючы паскоранай пракладцы новых чыгуначных ліній, асабліва высакахуткасных, і ўтварэнні разгалінаванай транспартнай сеткі ў Кітаі павялічылася прапускная здольнасць чыгункі, нагрузку на чыгуначную сістэму ў святочныя дні ўдалося у некаторай ступені знізіць.

22 лютага кітайскія цягнікі перавезлі 7 млн. 572 тыс. пасажыраў, што на 1 млн. 277 тыс чалавек ці на 20,3 працэнта больш, чым у аналагічны дзень 2014 года. У прыватнасці, цягнікамі Уханьскага чыгуначнага ўпраўлення скарысталіся 560 тыс. пасажыраў з прыростам на 19 працэнтаў, Шанхайскага чыгуначнага ўпраўлення -- 1 млн. 166 тыс. чалавек пры павелічэнні на 13 працэнтаў, Наньчанскага чыгуначнага ўпраўлення -- 547 тыс чалавек з прыростам на 10,7 працэнта, цягнікамі Гуанчжоўскай чыгуначнай карпарацыі былі адпраўленыя 1 млн. 85 тыс пасажыраў пры павелічэнні на 26 працэнтаў, а Чэндускага чыгуначнага ўпраўлення -- 614 тыс чалавек з прыростам на 16,3 працэнта. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040