Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў надаць новыя стымулы для адраджэння старых прамысловых баз у Паўночна-Усходнім Кітаі, каб яны прыстасаваліся да "новай нормы" эканамічнага развіцця краіны.
Гэты рэгіён павінен фарміраваць арыгінальныя кластары маладых прамысловых галін шляхам узмацнення інавацыйнай дзейнасці і аптымізацыі індустрыяльнай архітэктонікі, адзначыў Сі Цзіньпін падчас гутаркі з заканадаўцамі з правінцыі Цзілінь у рамках 3-й сесіі УСНП 12-га склікання. Ён заклікаў паглыбіць рэформы ў мэтах ліквідацыі інстытуцыйных перашкод і вызвалення велізарнай жыццяздольнасці традыцыйных прамысловых раёнаў, якія апошнія гады дэманструюць запаволены эканамічны рост. - Р -