Да канца 2015 года ў Кітаі распрацуюць праект закона аб электронным гандлі
  2015-03-11 14:08:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі плануюць выдаць першы закон аб электронным гандлі, праект якога будзе распрацаваны ў канцы 2015 года і будзе пададзены на разгляд вышэйшага заканадаўчага органа ў 2016 годзе. Пра гэта заявіў у аўторак адзін з заканадаўцаў на прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі УСНП.

Як паведаміў намеснік кіраўніка Фінансава-эканамічнай камісіі УСНП Інь Чжунцін, новы закон накіраваны на стымуляванне інавацый і канкурэнцыі, а таксама рэгламентаванне электроннага гандлю, які развіваецца ў Кітаі бурнымі тэмпамі.

Па словах Інь Чжунціна, закон будзе прадугледжваць забеспячэнне сумленнай гандлёвай атмасферы, кантроль якасці тавараў і паслуг, а таксама абарону інтарэсаў спажыўцоў і правоў на інтэлектуальную ўласнасць.

Заява гэтага заканадаўцы адбылася пасля выступлення кіраўніка Дзяржаўнага прамыслова-гандлёвага адміністрацыйнага ўпраўлення Чжан Маа, які заклікаў усіх аператараў электроннага гандлю несці "ключавую адказнасць" за забеспячэнне "добрасумленнасці" у гандлёвай дзейнасці.

Нагадаем, што ў пачатку гэтага года азначанае ўпраўленне абвінаваціла кітайскага гіганта электроннага гандлю "Taobao" у продажы падробленых тавараў. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040