У Кітаі выйшла ў свет кніга "Кітайскія рабочыя ў Францыі ў час Першай сусветнай вайны"
  2015-03-16 14:34:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цзіліньская выдавецкая група апублікавала кітайскае выданне французскай кнігі пра жыццё і спадчыну корпуса кітайскіх чорнарабочых падчас Першай сусветнай вайны.

Паводле заявы выдавецтва, кітайская версія кнігі называецца "Кітайскія рабочыя ў Францыі ў час Першай сусветнай вайны" і ўяўляе сабой пераклад з французскай, зроблены гісторыкам Ма Лі.

Да арыгінальнай версіі кнігі, якая змяшчае 24 артыкулы, напісаныя 28 спецыялістамі з больш чым 10 краін, былі дададзены каля 70 фатаграфій і рэцэнзія да апублікаванага дзённіка кітайскага рабочага Сунь Ганя, гаворыцца ў заяве.

Ідэя складання такой кнігі ўпершыню ўзнікла ў Ма Лі, калі яна праходзіла міма могілак, дзе пахаваныя кітайскія рабочыя, у Паўночнай Францыі ў 2002 годзе.

140 тыс. кітайскіх рабочых, аб якіх рэдка згадваецца, былі нанятыя брытанскім і французскім урадамі падчас Першай сусветнай вайны для садзейнічання намаганням саюзнікаў праз забеспячэнне лагістычнай падтрымкі і фізічнай працы.

Англія і Францыя нанялі кітайцаў, бо палічылі складаным наняць дастатковую колькасць салдат, і прымусілі рабочых капаць равы, працаваць на заводах і выконваць іншую фізічную працу. Першыя атрады кітайскіх рабочых прыбылі ў французскі порт летам 1916 гогда.

Каля 20 тыс. кітайцаў загінулі ў Францыі.

Французская версія кнігі была выдадзена Французскім дзяржаўным цэнтрам навуковых даследаванняў у 2012 годзе. Да цяперашняга часу англійскае выданне кнігі не выйшла ў друк. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040