Сі Цзіньпін сустрэўся з Генры Кісінджарам
  2015-03-18 14:23:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся з былым дзяржсакратаром ЗША Генры Кісінджарам.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што для наладжвання кітайска-амерыканскіх адносін неабходна абагульніць гістарычны вопыт развіцця двухбаковых адносін, зыходзячы з агульнай сітуацыі вызначыць і прытрымлівацца напрамку развіцця адносін, паглыбляць паразуменне і ўмацоўваць стратэгічны ўзаемадавер, імкнуцца да ўзаемнай павагі, канструктыўна кантраляваць супярэчнасці і адчувальныя праблемы.

Сі Цзіньпін таксама азнаёміў амерыканскага госця з вынікамі сесій УСПН і УК НПКСК.

Г.Кісінджар падзякаваў Сі Цзіньпіну за сустрэчу і адзначыў, што Кітай зараз праводзіць рэформы гістарычнага значэння. Амерыканска-кітайскія адносіны з'яўляюцца важнымі двухбаковымі адносінамі, неабходнымі для міру, прагрэсу і развіцця. Стварэнне новай мадэлі адносін паміж дзвюма дзяржавамі адпавядае інтарэсам абодвух бакоў і з'яўляецца дальнабачным планам.

"Упэўнены, што дзяржаўны візіт Сі Цзіньпіна ў ЗША сёлета стане гістарычным", – дадаў Г.Кісінджар. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040