Сі Цзіньпін прыме ўдзел у Бааоскім азіяцкім форуме
  2015-03-18 14:24:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адказны сакратар Савета Бааоскага азіяцкага форуму / БАФ / Чжоу Вэньчжун на прэс-канферэнцыі ў кітайскай сталіцы прадставіў абставіны падрыхтоўчай работы да штогадовага пасяджэння Бааоскага азіяцкага форуму-2015 Ён паведаміў, што на цырымоніі адкрыцця будуць прысутнічаць старшыня КНР Сі Цзіньпін і кіраўнікі іншых краін і дадаў, што ў пасяджэнні прыме ўдзел самая вялікая колькасць кіраўнікоў краін за ўсю гісторыю гэтых форумаў.

Штогадовае пасяджэнне БАФ-2015 пройдзе 26-29 сакавіка ў горадзе Бааа ў правінцыі Хайнань / Паўднёвы Кітай /. Лейтматывам нарады стане "Новая будучыня Азіі: крок да супольнасці агульнага лёсу". У рэчышчы асноўнай тэмы запланавана правядзенне 77 афіцыйных мерапрыемстваў, у прыватнасці двух агульных сходаў, 41 падфоруму, шасці круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў, падчас якіх адбудзецца абмеркаванне макраэканомікі, рэгіянальнага супрацоўніцтва, перапрафілявання вытворчасці, тэхнічнага наватарства, палітычнай бяспекі і ўмоў жыцця насельніцтва.

Па словах Чжоу Вэньчжуна, колькасць прадстаўнікоў міністэрскага ўзроўню розных краін, якія прымуць удзел у форуме або будуць суправаджаць лідараў адпаведных краін, перавысіць 80 чалавек, акрамя таго на пасяджэнні будуць прысутнічаць генеральныя і выканаўчыя дырэктары 65 кампаній, якія ўваходзяць у рэйтынг Fortune Global 500. Па апошніх звестках сакратарыята штогадовых пасяджэнняў, агульная колькасць афіцыйных удзельнікаў маючай адбыцца сустрэчы складзе 1772 чалавека, прэса будзе прадстаўлена 1014 журналістамі, што ў цэлым складае 2786 чалавек з 49 краін і раёнаў .-- 0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040