У Пекіне распрадалі 100 аўтамабіляў са службовага парку партыйных і дзяржаўных цэнтральных органаў улады. Сукупны кошт прададзеных аўто – 9 млн. 27 тыс. юаняў. Усе атрыманыя сродкі за вылікам падаткаў паступяць у дзяржаўную казну. Асаблівую цікавасць удзельнікаў аўкцыёну выклікалі аўтамабілі Mercedes-Benz і BMW, якія выкарыстоўваліся для мерапрыемстваў з удзелам замежнікаў.
Транспартныя сродкі дзяржслужачых былі выстаўлены для продажу ў рамках другога раўнда аўкцыёну. На першым раўндзе прададзена 300 аўтамабіляў.
Упраўленне справамі дзяржорганаў КНР у студзені аб'явіла, што сёлета са службовага парку спісваюцца 3184 машыны. - Р -