МЗС КНР: Развіццё кітайскіх ваенна-марскіх сіл не ўяўляе пагрозы і не накіравана супраць якой-небудзь краіны
  2015-03-19 14:09:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Хун Лэй заявіў, што развіццё ваенна-марскіх сіл КНР адпавядае патрэбам забеспячэння суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця Кітая, а таксама падтрымання міру і стабільнасці як на міжнародным, так і на рэгіянальным узроўні, але ніяк не накіравана супраць каго-небудзь і не ўяўляе пагрозы для якой-небудзь краіны.

Адзін з прадстаўнікоў СМІ пацікавіўся, як ацэньваецца той факт, што ў нядаўна апублікаваным арміяй ЗША дакладзе "Стратэгія супрацоўніцтва ваенна-марскіх сіл у 21 стагоддзі" заяўляецца аб удзеле Кітая ў барацьбе з пірацтвам, пошукава-выратавальных аперацыях і шматбаковых марскіх манеўрах і выказвецца спадзяванне ЗША на падтрыманне канструктыўнага ўзаемадзеяння з кітайскімі ВМС, але ў той жа час адзначаюцца фактары напружанасці і нестабільнасці, якія выкліканы прымяненнем КНР "ваеннай сілы і пагрозаў" для прасоўвання сваіх тэрытарыяльных інтарэсаў?

Хун Лэй падкрэсліў, што Кітай нязменна ідзе па шляху мірнага развіцця і прытрымлівае палітыку абарончага характару. Што тычыцца адпаведных рознагалоссяў на моры, кітайскі бок мэтанакіравана адстойвае і дамагаецца іх мірнага вырашэння за кошт кансультацый і перагавораў непасрэдна з краінамі, якія ўдзельнічаюць у спрэчцы, на аснове павагі гістарычных фактаў і міжнароднага права. Кітай спадзяецца, што ЗША будуць прытрымлівацца пазіцый аб'ектыўнасці і справядлівасці і спыняць рабіць безадказныя заявы, заключыў прадстаўнік кітайскага МЗС. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040