У 2015 годзе ў Кітаі плануецца пабудаваць электраўстаноўкі на сонечных батарэях сукупнай магутнасцю 17.8 млн. кВт. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па справах энергетыкі КНР.
Не будуць абмяжоўвацца маштабы ўстаноўкі сонечных генератараў размеркавальнага тыпу на дахах будынкаў і развіццё малой і сярэдняй генерацыі энергіі для задавальнення ўласных патрэбаў ўладальнікаў, гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення.
Кампетэнтныя органы ў сферы энергетыкі ў розных раёнах краіны павінны своечасова разгледзець і зацвердзіць праекты новых генерыруючых магутнасцяў на сонечных батарэях. Электраэнергетычныя прадпрыемствы таксама павінны ў больш хуткі час аформіць фармальнасці, звязаныя з падключэннем да электрасеткі. Прадпрыемствы могуць атрымаць субсідыі дзяржавы пасля завяршэння будаўніцтва праекта, падкрэслілі ў вышэй згаданым упраўленні.
Пераўтварэнне энергіі сонца ў электраэнергію будзе адыгрываць усё большую ролю ў кітайскай энергетычнай структуры. У 2014 годзе сумарны аб'ём выпрацоўкі электраэнергіі сонечнымі батарэямі, па афіцыйных дадзеных, дасягнуў 25 млрд. кВт, што на 200 прац. больш, чым у 2013 годзе.
Узвядзенне сонечных электрастанцый з'яўляецца часткай маштабнага праекта па развіцці ў Кітаі новых і альтэрнатыўных крыніц энергіі. Паводле плана ўрада, да 2030 года доля невыкапнёвых крыніц у спажыванні энергіі ад першасных крыніц павінна перавысіць 20 працэнтаў. -0-